Barbra Streisand - Letra de The Windmills of Your Mind + traducción al Bielorruso
Rusia lleva a cabo una guerra vergonzosa contra Ucrania.     ¡Defiende a Ucrania!
Cómo apoyar a Ucrania 🇺🇦 ❤️
Compartir
Tamaño de fuente
Traducción
Intercambiar idiomas

Розуму млыны

Закруціла па спіралі,
Нібы ў кола ўнутры,
Ні канца і ні пачатку
Ў гэтай вечнасці гульні
 
Нібы снежным комам з горкі,
Бо як шар у карнавал,
Каруселлю кружаць зоркі
Кольцамі ў месяца
 
Як гадзіннік, чыя стрэлкі
За хвілінамі бягуць,
Свет падобны мой на яблык
Верціцца ў прасторы тут,
Дзе знаходзяць зноў кругі
Розуму млыны
 
Я лячу ў сваім тунэлі
І іду па ім да дна,
Па дупле цераз пячору
Ў цемру залятаю я.
 
Праціскаюся праз дзверы
Ў напаўзабытым сне,
Рабізну ад галькі шэрай
Бачу кінутай у струмень.
 
Як гадзіннік, чыя стрэлкі
За хвілінамі бягуць,
Свет падобны мой на яблык
Верціцца ў прасторы тут,
Дзе знаходзяць зноў кругі
Розуму млыны.
 
Як ключы звіняць у кішэні,
Словы звоняць у галаве.
Лета хутка праляцела,
Што сказала я табе?
 
Мы па беразе гулялі,
У пяску губляўся след,
Дзесьці білі барабаны,
Мы ішлі рука к руцэ.
 
Ці то фота ў калідоры,
Або песенькі фрагмент…
Паўзабытыя асобы,
Хто яны, не ведаеш?
 
Што ўсё скончана раптоўна
Зразумелі кожны з нас.
Восень лісце закружыла
Колерам у валасах.
 
Закруціла па спіралі,
Нібы ў кола ўнутры,
Ні канца і ні пачатку
Ў гэтай вечнасці гульні,
Дзе раскручваецца вобраз
І знаходзяць зноў кругі
Розуму млыны
 
Letra original

The Windmills of Your Mind

Letras de canciones (Inglés)

Barbra Streisand: 3 más populares
Comentarios