Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч
Дата нараджэння 13 мая 1921(1921-05-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1983(1983-09-23) (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Мікалай Мікалаевіч Тамашэ́віч[1] (13 мая 1921, вёска Новыя Валосавічы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1983) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

М. М. Тамашэвіч нарадзіўся ў вёсцы Новыя Валосавічы (цяпер у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў і 2 курсы рачнога тэхнікума ў Мазыры. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Карэльскім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, абароны і прарыву блакады Леніграда, вызвалення Карэліі і Запаляр’я. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Экіпаж танка (7-я асобная гвардзейская танкавая брыгада) пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. М. Тамашэвіча вызначыўся 22 студзеня 1944 года у ходзе баёў за вёску Кшэнціцы ў Ленінградскай вобласці: прарваў абарону праціўніка, трапіўшы ў акружэнне, на працягу 3-х дзён вёў абарону да падыходу асноўных сіл савецкай пяхоты.

У 1945 годзе М. М. Тамашэвіч скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бронетанкавую школу і працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе (камандзір танкавага батальёна).

З 1956 года капітан М. Тамашэвіч у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]